cefcc2aa

Хьюз Лэнгстон - Вершы (На Белорусском Языке)



Лэнгстан Х'юз
Вершы
Пераклад: Алена Таболiч
Начная песня
У цемры,
Перш чым узышла поўня,
Кароткiя
Ценi
Шпацыравалi
Вакол.
У цемры,
Перш чым узышла поўня,
Кароткiя
Ценi
Спявалi
Песню.
У цемры,
Перш чым узышла поўня,
Лэдзi
(На iмя Дзённая Радасць)
Растварылася
У атраманце ночы.
Срэбны дождж
Як срэбны дождж пральецца,
Уся зямля
Ад шчасця расквiтнее
Трава зазелянее,
Галоўкi ўзнiмуць кветкi-панi,
I для ўсяго жывога
Цудоўны час настане.
Настане,
Настане,
Настане!
Як срэбны дождж пральецца,
Матылькi
Расправяць шоўкавыя крыльцы
Каб залыгаць вясёлку.
А дрэвы ў новенькiх сукенках
Пад небам радасна шыхтуюцца
на золку.
Плывуць па небе аблачынкi.
Па сцежцы з ранцамi дамоў
Спяшаюць хлопчыкi й дзяўчынкi -
Вясна
Прыйшла
Iзноў!
Восеньскi роздум
Кветкi ад шчасця ўлетку смяюцца.
А восенню чэзнуць ад скрухi яны.
Сухiя пялёсткi
Лятаюць на ветры асеннiм
Як карычневыя матылькi.




Содержание раздела