cefcc2aa

╒¤ььхЄ ─¤°шы - └фэр ├рфчiэр (═р ┴хыюЁєёёъюь ▀ч√ъх)



Дэшыэл Хэмет
АДНА ГАДЗIНА
- Пазнаёмцеся, гэта - мiстэр Кроствэйт, - сказаў Вэнс Рычманд.
Кроствэйт, якi сядзеў, зацiснуты ў адно з шырокiх крэслаў, што стаялi ў
кабiнеце адваката, буркнуў нешта ў сувязi з адбыўшайся прэзентацыяй.
Гэты Кроствэйт быў чалавек-пухiр велiзарных памераў, запхнуты ў зялёны
клятчасты гарнiтур, што анiяк не памяншаў яго габарытаў. Гальштук быў
увасабленнем безгустоўнасцi, пераважна жоўтых адценняў, з дыяментавай
зашчэпкай у цэнтры. Камянi былi начэплены i на пухлыя пальцы. Ад друзлага
тлушчу рысы твару расплылiся, у вынiку яго круглы чырвоны твар быў здатны
толькi на адзiн выраз - незадаволеную свiнскасць, што было звыклай для яго
мiнай. Ад Кроствэйта моцна патыхала джынам.
- Мiстэр Кроствэйт з'яўляецца прадстаўнiком кампанii па вытворчасцi
вогнетушыцеляў на цiхаакiянскiм узбярэжжы, - пачаў расказваць Вэнс Рычманд,
пасля таго як я ўсеўся ў крэсле. - Яго кантора - на Кернi-стрыт, непадалёк ад
Калiфорнiя-стрыт. Учора ў 14.45 ён пайшоў у сваю кантору. Аўтамабiль маркi
"Гудзон" пакiнуў перад уваходам у будынак, не заглушыўшы рухавiка. Праз
дзесяць хвiлiн ён вярнуўся. Машыны на месцы не было.
Я зiрнуў на Кроствэйта. Той сядзеў, утаропiўшыся ў свае тлустыя каленi i
не выказваючы анiякай цiкавасцi да слоў адваката. Я адразу ж перавёў позiрк на
Вэнса Рычманда; той, з чыста паголеным шэрым тварам i хударлявай фiгурай,
выглядаў куды якiм прыгажуном побач са сваiм пухлявым клiентам.
- Праз пяць хвiлiн пасля таго, як мiстэр Кроствэйт вылез з машыны i пайшоў
у кантору, - працягваў адвакат, - на рагу Клэй i Кернi-стрыт загiнуў пад
коламi аўтамабiля чалавек па прозвiшчы Ньюхаўс, уладальнiк друкарнi, той што
на Калiфорнiя-стрыт. Хутка пасля здарэння палiцыя адшукала аўтамабiль, усяго
за квартал ад месца здарэння, на Мантгомеры-стрыт каля Клэй-стрыт.
Здарэнне даволi зразумелае. Нехта адразу ж пасля таго, як мiстэр Кроствэйт
увайшоў у кантору, украў машыну i, пагнаўшы яе на поўнай хуткасцi, наехаў на
Ньюхаўса, потым, напалоханы тым, што здарылася, кiнуў аўтамабiль i знiк. А
цяпер уявiце становiшча, у якiм апынуўся мiстэр Кроствэйт: тры днi таму, едучы
за рулём, вiдаць, крыху неасцярожна...
- П'яны, - сказаў без усялякiх эмоцый Кроствэйт, не падымаючы вачэй ад
абцягнутых клятчастай тканiнай каленяў, хрыпла-сiплаватым голасам, якi бывае ў
людзей з добра прапiтай глоткай.
- Едучы за рулём, вiдаць, крыху неасцярожна па Ван-Нес-авеню, - працягваў
Вэнс Рычманд, не звяртаючы ўвагi на рэмарку клiента, - мiстэр Кроствэйт збiў
мiнака. Той чалавек не надта пацярпеў i атрымае вельмi шчодрую кампенсацыю за
нанесеную шкоду. Але мы павiнны з'явiцца ў суд у наступны панядзелак па
абвiнавачваннi ў неасцярожным кiраваннi аўтамабiлем, i баюся, што ўчарашняе
здарэнне, у час якога быў забiты той самы друкар, можа нарабiць нам шкоды.
Нiхто не лiчыць, што Кроствэйт быў у машыне, калi тая наехала на друкара,
- у нас ёсць шмат доказаў, што яго там не было. Але баюся, як бы гэта здарэнне
не павярнулi супраць нас, калi будуць разглядаць выпадак на Ван-Нес-авеню. Як
адвакат я ведаю, колькi ачкоў можа набраць, калi захоча, абвiнаваўца на тым
нязначным факце, што адна i тая ж машына наехала на чалавека на Ван-Нес-авеню,
а ўчора збiла яшчэ аднаго чалавека.
Зразумела, самае горшае, што можа здарыцца, дык гэта тое, што замест
звычайнага штрафу мiстэра Кроствэйта могуць пасадзiць у гарадскую турму на
трыццаць або шэсцьдзесят дзён. Варыянт даволi непрыемны, i менавiта яго мы
хацелi б...
- Чорт яго вазьмi, - зноў з



╤юфхЁцрэшх Ёрчфхыр